659 тон малака прададзена на Тураўскі малочны камбінат гаспадаркамі Жыткавіцкага раёна
659 тон малака прададзена на Тураўскі малочны камбінат гаспадаркамі раёна з 22 па 28 кастрычніка. 82,5 працэнта з гэтай колькасці прадукцыі перапрацоўшчыкам пастаўлена самым высокім гатункам “экстра”. Высокай якасцю вызначаецца малочная прадукцыя, якую рэалізуюць на прадпрыемства, працаўнікі ферм акцыянерных таварыстваў “Тураўшчына”, “Прыазёрскае-Агра” і камунальнага сельгаспрадпрыемства “Коленскае”.
На цяперашні час сярэдні надой ад адной каровы складае 12,7 кілаграма малака, што на дзвесце грамаў больш чым на такі ж перыяд мінулага года. Прырост па надоях, з якім працавалі жывёлаводы з пачатку 2016 года, станоўча паўплываў і на рэалізацыю малака. За дзевяць месяцаў аграрыямі прададзена перапрацоўшчыкам28782,7 тоны малака, што на 104 працэнты перавышае аналагічны леташні паказчык. Найбольш значны рост па пастаўках малака забяспечылі за студзень-верасень камунальнае сельгаспрадпрыемства “Чырвоны Бор” (109 працэнтаў) і акцыянернае таварыства “Прыазёрскае-Агра” сумесна з ААТ “Дзякавічы” (112 працэнтаў).