Сем цудаў нашага раёна — што гэта?

Уладзімір Новікаў, прадпрымальнік:


— Нядаўна пабываў на сваёй радзіме, у Падмаскоўі. Малюнак такі ж, як на Жыткаўшчыне, якая даўно стала для мяне другой радзімай. І тут і там развялося шмат дзікіх кабаноў, казуль, баброў. Прырода ў нас там прыгожая, але на Жыткаўшчыне яна ніколечкі не саступае, калі не сказаць наадварот.


Я — змалку заўзяты рыбалоў, таму добра ведаю ўсе вадаёмы раёна. Есць мясціна, дзе я згадзіўся б жыць усё жыццё. Гэта вусце ракі Случ, дзе яна ўпадае ў Прыпяць. Якія там азёры, старыца! Не магу не назваць цудоўныя азёры Белае і Чырвонае — сапраўдныя жамчужыны раёна.


Гэтым летам да мяне збіраюцца прыехаць родзічы з Расіі. І я абавязкова адвязу іх у Тураў, які, згодна летапісаў, старэйшы за Маскву. Там мы наведаем царкву, крыж на могілках, пастараемся палюбавацца экспанатамі двух музеяў.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Сем цудаў нашага раёна — што гэта?

Аляксандр Блоцкі, вадзіцель прыватнага прадпрыемства:


— Мне, як вадзіцелю-дальнабойшчыку, даводзіцца бываць у розных гарадах Беларусі і Расіі. У асноўным дастаўляю грузы ў Санкт-Пецярбург. А нядаўна вазіў прадукты харчавання аж у Новасібірск, давялося пераадольваць тры цяжкія перавалы. Скажу так: наша беларуская прырода ў параўнанні з расійскай някідкая, не мае рэзкіх кантрастаў. І ў гэтым яе затоенае хараство. А пасля доўгіх камандзіровак маняць да сябе родныя мясціны, беларускія пейзажы.


А наконт сямі цудаў Жыткаўшчыны… У ліку першай мясціны я назваў бы ўлонне Прыпяці, што побач з маёй роднай вёскай Верасніцай. А як жа яшчэ не назваць у нашым старажытным і такім сучасным турыстычным Тураве Замкавую гару, крыжы на Барыса-Глебскіх могілках, мясцовую царкву, два музеі, у тым ліку чароўны музей прыроды Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, а таксама мост цераз Прыпяць, з якога адкрываюцца цудоўныя далягляды.


. С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.