У актыве малаказдатчыкаў
10401 кілаграм малака штодня прадаюць жыхары раёна са сваіх падворкаў дзяржаве на цяперашні час. Калі параўноўваць з мінулым годам гэта больш (летась на такі перыяд закуплялася ў дзень 9710 кілаграмаў). У разліку на адну прыватную карову зараз закупляецца ў гаспадароў па 2,8 кілаграма малака.
Асабліва актыўныя малаказдатчыкі ў КСУПе “Бялёў”. Тут у разліку на адну прыватную карову прадаецца па 6,6 кілаграма малака. Добра складваюцца справы з закупам малака ў прыватным сектары і на тэрыторыі КСУПаў “Марохараўскі”, “Дзякавічы” і “Людзяневічы”, дзе вышэйназваны паказчык вагаецца ад пяці літраў і болей. А вось на Тураўшчыне гаспадары прадаюць лішкі малака дзяржаве не вельмі актыўна. Тут з кожнага падворка, дзе маецца карова, у агульны бідон яго паступае штодня ў межах аднаго літра на тэрыторыі КСУПа “Агра-Прыпяць”, да 2,7 — на тэрыторыі сельгаспрадпрыемстваў “Запясочча” і “Верасніца”.
С. МІКАЛАЕЎ.