За дзень наступны…

У Тураўскай дзіцячай бібліятэцы прайшла гісторыка-краязнаўчая гадзіна “Яны змагаліся за дзень наступны ўсяе зямлі”. Асноўныя ўдзельнікі мерапрыемства — вучні чацвёртага, пятага, восьмага класаў САШ №1 г. Турава.


Як паведамілі “НП” Т. Бондар і В. Вашкова, асноўная мэта, якую ставілі бібліятэкары ў час правядзення гэтага мерапрыемства, — захаваць памяць аб гераічным мінулым нашых дзядоў і прадзедаў. Аб тым, якімі шляхамі ішлі да вызвалення Беларусі і Турава воіны-землякі расказалі ў літаратурнай кампазіцыі вучаніцы восьмага класса Насця Шылка і Віка Гапоненка, вершаваныя радкі чыталі Наталля Рыдзецкая, Іна Баланчук, Марына Вашкова, Яна Катовіч.


У. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.