І канцэрты, і кансультацыі
На мінулым тыдні ў сваю чарговую дарогу выехалі члены клуба спецыялістаў “Клопат”, створанага пры аўтаклубе, якім кіруе Любоў Феакцістава. На гэты раз іх маршрут ляжаў у вёскі Крэмнае, Вароніна, Рыдча, Знаменка, Бечы і Бячанская Буда.
На пытанні жыхароў гэтых населеных пунктаў адказы давалі кампетэнтныя людзі: начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Жыткавіцкага райвыканкама Наталля Макарэвіч, начальнік цэнтра навучання і прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аркадзій Лагун, галоўны спецыяліст абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Андрэй Тартынскі.
У канцэртнай праграме былі сатырычныя інтэрмедыі, песні пра Беларусь, родную прыроду, лірычныя песні. А інфармацыя метадыста цэнтральнай раённай бібліятэкі Любові Трафімовіч “Старонкі Вялікай Айчыннай вайны” была прысвечана 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
С. КУЛАКЕВІЧ.