У цэнтры ўвагі пытанні культуры

Пытанне, якое тычылася захавання культурнай спадчыны і традыцый, а таксама папулярызацыя іх сярод насельніцтва, было разгледжана на нядаўнім пасяджэнні Азяранскага сельвыканкама.


Члены выканкама заслухалі выступленні-справаздачы кіраўнікоў клубных устаноў аб іх рабоце па вынесеным на парадак дня пытанні. Культработнікі падзяліліся планамі мерапрыемстваў, якія прымеркавана правесці ў рамках Года роднай зямлі. У сваім рашэнні выканкам адзначыў, што патрэбна актыўней выкарыстоўваць народныя традыцыі пры выхаванні падрастаючага пакалення, даносіць іх да жыхароў населеных пунктаў. Тым больш што ёсць у гэтых мясцінах багатая спадчына. Толькі адных старажытных археалагічных помнікаў налічваецца на тэрыторыі Савета восем, абрад “Юр’еўскі карагод” даўно вядомы ва ўсёй рэспубліцы. Есць і каму быць праваднікамі нацыянальных традыцый. На тэрыторыі сельсавета маецца два самадзейныя калектывы, якім прысвоена высокае званне “народны”. Таксама на пасяджэнні выканкама прынята рашэнне аб правядзенні свят вёсак і мерапрыемстваў, звязаных з земляробчым календаром. Усё гэта дазволіць наблізіць людзей да сваёй спадчыны і культурных традыцый гэтых мясцін.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.