Паяднаў людзей юбілей раёна
>…Вось і дажыў наш раён да паважанага ўзросту, які заўсёды сімвалізуе багаты вопыт, вялікія здабыткі і неад’емную ў такім стане мудрасць, — да юбілейных 85 гадоў. На Жыткаўшчыне яшчэ, дзякуй Богу, жывуць яго равеснікі і нават тыя, хто крышку старэй яго ўзростам. Яны з поўным на тое правам маглі б ганарова мовіць: “Раён — гэта я…” Толькі палешукі ў сваёй большасці — людзі сціплыя, ціхмяныя, яны аддаюць перавагу добрым справам, якія лепш іх прадстаўляюць, чымсьці гучнае “я”. Ці не адсюль і пайшло гэтае мудрае народнае выслоўе: тады слова серабро, калі справа золата…
Read more