Па ініцыятыве насельніцтва
Па ініцыятыве насельніцтва ў вёсцы Баравая (Юркевіцкі сельскі Савет) будзе добраўпарадкаваны адзін з самых закінутых куткоў. На месцы пустэчы тут сіламі людзей узвядуць капліцу і закладуць парк плошчай каля 30 сотак.
Як паведаміла старшыня Юркевіцкага сельвыканкама Алена Шпакевіч, такое пажаданне выказалі самі людзі, прычым сярэдняга і маладога ўзросту, на адным з агульных сходаў. На ім абралі і кіруючы орган, які займаецца ўзвядзеннем капліцы. Усе работы вядуцца сіламі насельніцтва, у хуткім часе будзе закладзены падмурак будучай святыні. Сродкі на будаўніцтва збіраюць таксама людзі. Ад іх паступіла ўжо больш шасцісот тысяч рублёў. Дапамагаюць і мясцовыя арганізацыі.
С. БЕЛКА.