Перамовы з егіпцянінам завяршыліся паспяхова

Ліпень для адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод”, акрамя іншых падзей, быў адметным і такой, як чарговы візіт кіраўніка адной з егіпецкіх фірм Юсіфа Рэіза Абдэль Саіда.


Як паведаміла нам сакратар-рэферэнт завода Вольга Зуева, не першы год прадпрыемства супрацоўнічае з гэтай фірмай, якая з’яўляецца асноўным спажыўцом прадукцыі ЖМЗ у Егіпце. Супрацоўніцтва з егіпцянамі можна назваць плённым і выгадным, паколькі заяўкі ад іх паступаюць стабільна, аб’ёмы продажу растуць, аплата праводзіцца своечасова. А каб супрацоўніцтва з партнёрамі з Егіпта развівалася і надалей, на заводзе заўсёды ідуць насустрач пажаданням кліентаў. Так, па просьбе замежнай фірмы для эксплуатацыі ў гэтай кліматычнай зоне жыткавіцкімі спецыялістамі была ўнікафавана помпа НШ-50У з НШ-32У.


У рамках праграмы візіта егіпецкіх партнёраў на ЖМЗ абмяркоўвалася гатоўнасць чарговага заказа, перспектывы паставак на далейшыя месяцы бягучага года. Юсіф Рэіз Абдэль Саід у гутарцы адзначыў, што вельмі даражыць гэтым супрацоўніцтвам і што помпы з таварным знакам жыткавіцкага завода цэняцца на егіпецкім рынку. Да таго ж прадукцыя ЖМЗ сярод экспанатаў гэтай фірмы была прадстаўлена на ХХІІ міжнароднай выставе ў Каіры.


Госць выказаў жаданне азнаёміцца са зборачным працэсам шасцярончатых помпаў. Экскурсію па заводу для яго наладзіў начальнік аддзела маркетынгу Аляксандр Галеня.


Перамовы завяршыліся паспяхова: была пацверджана гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.