СВЯТА “ПЕРШАГА СНАПА”
Свята «Першага снапа» прайшло на прыканцы тыдня ў сельгаспрадпрыемствах раёна.
Мерапрыемствы, згодна народнай традыцыі, былі вельмі прыгожымі, напоўненыя песнямі, якія ўслаўлялі працу хлебаробаў. У кожнай гаспадарцы гэтае свята праходзіла з улікам мясцовых адметнасцей і традыцый. Адзінае, што было агульным для ўсіх, гэта мерапрыемства паклала пачатак вялікай справе — жніву.
Акрамя работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, удзел у ім бралі прадстаўнікі і кіраўніцтва райвыканкама, работнікі культуры.
С.МІКАЛАЕЎ.