Свята выхаднога дня

Новыя формы работы па арганізацыі вольнага часу гараджан укараняюць спецыялісты раённага Дома культуры.


З гэтай мэтай упершыню з другой паловы жніўня культработнікі плануюць правесці святы выхаднога дня. Яны будуць ладзіцца на летняй танцавальнай пляцоўцы ў гарадскім парку. Праграма іх складаецца з такім улікам, каб адпачылі і дарослыя, і дзеці. Таму тых, хто прыйдзе на мерапрыемствы, чакаюць самыя разнастайныя конкурсы і забавы. Акрамя гэтага, бацькі і дзеці змогуць паслухаць выступленні педагогаў, псіхолага, урачоў, спецыялістаў іншых галін, якіх арганізатары будуць запрашаць на святы.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.