У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ ВЫКАНКАМА

 “Аб выкарыстанні бюджэта сельсавета за першае паўгоддзе 2009 года”, “Аб зваротах грамадзян” – такімі былі пытанні выканкама Рычоўскага сельсавета, з якімі перад прысутнымі выступілі бухгалтар Савета Людміла Кузёмка і сакратар Кацярына Міхальчанка.


Рабоце з людзьмі ў сельсавеце надаецца першапачатковая ўвага: складзены графік даведзены да ўсіх наведвальнікаў, вызначаны адзіны дзень прыёму старшынёй, а ў яго адсутнасць – сакратаром.


У 7 населеных пунктах Савета пражывае 1893 чалавекі. Як паказвае аналіз спраў, за першае паўгоддзе бягучага года, 3 чалавекі звярнулася ў сельсавет па пытаннях прадстаўлення зямельных участкаў у пажыццёвае ўладанне, 82 — па рэалізацыі сельгаспрадукцыі, 4 — па выдзяленню лесаматэрыялаў, 60 — па пытаннях запісу актаў грамадзянскага стану, 10 — па натарыяльных дзеяннях, 465 грамадзян — па выдачы даведак.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.