З уборкай рапсу справіліся
Лічаныя дні спатрэбіліся механізатарам КСУПа “Людзяневічы”, каб амаль паспяхова завяршыць абмалот азімага рапсу.
Парадавала мясцовых земляробаў гэтая культура сёлета ўраджайнасцю. Кожны гектар аддзячыў больш чым дваццацю цэнтнерамі. Гэта пры тым, што землі гаспадаркі высокай урадлівасцю не вызначаюцца. Агульны намалот насення рапсу складае пакуль 175 тон. На цяперашні час мясцовыя працаўнікі актыўна вядуць дапрацоўку насення алейнай культуры і яго продаж дзяржаве. Планавае заданне ў сто тон тут выканана амаль на восемдзесят працэнтаў.
С. МІКАЛАЕЎ.