Канцэрты на палявых станах

Трыццаць шэсць канцэртаў дадзены культработнікамі раёна на зернетаках і збожжавых палетках для хлебаробаў падчас сёлетняга жніва.


Першымі канцэртамі самадзейныя калектывы ва ўсіх гаспадарках парадавалі працаўнікоў вёскі падчас свята “Зажынак”. У гарачы час жатвы культработнікі таксама былі частымі гасцямі ў хлебаробаў. Асабліва актыўна вялі канцэртную дзейнасць самадзейныя артысты з Рычоўскага, Чырванаборскага, Ленінскага, Бялёўскага сельскіх Дамоў культуры і Грэбеньскага сельскага клуба, якія далі для ўдзельнікаў жніва па тры-чатыры канцэрты. Гэта не апошняя сустрэча культработнікаў з працаўнікамі вёскі. У хуткім часе першыя парадуюць земляробаў сваімі выступленнямі на свяце “Дажынкі”, да якого ўжо распачата грунтоўная падрыхтоўка ва ўстановах культуры.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.