На свята да суседзяў

На свята да суседзяў запрошаны народны ансамбль народнай песні “Сваты”. Самадзейныя артысты гэтага калектыва парадуюць сваімі выступленнямі жыхароў Лельчыц, якія на пачатку верасня будуць адзначаць свята свайго населенага пункта.


У рамках мерапрыемстваў жыткаўчане не толькі парадуюць суседзяў сваім песенным майстэрствам, але і шэдэўрамі традыцыйных народных промыслаў. Іх лепшыя ўзоры прадэманструюць лельчукам самі асабіста майстры, якія таксама будуць на святочных мерапрыемствах у Лельчыцах.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.