Пасля абмалоту на плюшчэнне
З пачаткам жніва сельгаспрадпрыемствы раёна распачалі работу па плюшчэнню зерня.
На цяперашні час толькі ў двух гаспадарках не вядзецца гэтая работа. Усе астатнія актыўна папаўняюць запас гэтага спажыўнага віду корму для грамадскай жывёлы. Ужо ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах наплюшчана больш тысячы тон зерня. Асабліва плённа гэтую дзейнасць вядуць у КСУПе “Агра-Прыпяць”, дзе на захоўванне ў рукавы закладзена амаль паўтысячы тон плюшчанага зерня, і ў КСУПе “Чырвоны Бор”. Тут гэты паказчык складае пяцьсот тон.
С. МІКАЛАЕЎ.