Рыхтуемся да школы

Гандаль таварамі для школьнікаў вядзецца зараз у магазінах Жыткавіцкага райспажыўтаварыства. Пачаўся ён яшчэ з пятнаццатага ліпеня.


Па словах старшыні праўлення Жыткавіцкага спажывецкага таварыства Надзеі Мурашка, у гандлёвых кропках маецца поўны пералік тавараў, каб бацькі змаглі грунтоўна падрыхтаваць сваіх дзяцей да школы. Ва ўсіх магазінах адкрыты школьныя куткі, кааператары актыўна вядуць гандаль таварамі для школьнікаў і праз выяздныя школьныя базары, а таксама праз спецыялізаваныя кропкі ўнівермага і культтавараў. Вяскоўцы могуць зрабіць заказ на тавары для сваіх дзяцей непасрэдна праз гандлёвыя кропкі на месцах. Усе тавары для школы, якія рэалізуюцца спажывецкім таварыствам, айчыннай вытворчасці, вядомых беларускіх вытворцаў. Асартымент пастаянна папаўняецца. Бацькі пры пакупцы школьных тавараў могуць набыць іх у крэдыт. Асабліва калі патрэбна выдаткаваць на пакупкі вялікія сумы грошай. Усё ж цэны, асабліва на адзенне і абутак, не такія і нізкія. Райспажыўтаварыствам прапаноўваецца растэрміноўка на тры і шэсць месяцаў. Прычым без працэнтаў і першапачатковага ўзносу.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.