Сеюць рапс

На 450 гектарах сёлета ў КСУПе “Коленскае” размесцяцца пасевы азімага рапсу. На цяперашні час працаўнікі гаспадаркі актыўна вядуць сяўбу гэтай алейнай культуры.


З вышэйазначанай плошчы азімы рапс у сельгаспрадпрыемстве пасеяны на амаль трохстах гектарах. Па тэмпах работ на сяўбе рапсу КСУП з’яўляецца зараз лідарам у раёне. А сталася гэта дзякуючы плённай працы механізатараў, якія задзейнічаны на сяўбе рапсу, Віктара Галавача і Фёдара Краўцова, а таксама іх калег Уладзіміра Пятрашкі і Мікалая Гулюты, якія вядуць падрыхтоўку глебы пад сяўбу.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.