Спецыялісты для вёскі
Чакаецца, што сёлета сваё першае рабочае месца ў сельгаспрадпрыемствах раёна атрымаюць 25 выпускнікоў навучальных устаноу сельскагаспадарчага профілю.
14 маладых спецыялістаў, якіх чакаюць у раёне, маюць вышэйшую адукацыі, 11 — сярэдне-спецыяльную. Па некалькі выпускнікоў уладкуюцца ў КСУПах “Ленінскае”, “Марохараўскі”, “Коленскае” і “Чырвоны Бор”. Важна адзначыць, што большая палова маладых спецыялістаў-аграрыяў з’яўляюцца ўраджэнцамі нашага раёна. Гэтая акалічнасць, па словах спецыяліста па кадрах райсельгасхарчу Уладзіміра Цімашчэні, станоўча адаб’ецца на замацаванні кадраў у гаспадарках раёна.
С. МІКАЛАЕЎ.