У якасці ўгнаення салома
Паралельна з абмалотам збажыны ў сельгаспрадпрыемствах ідзе і ўборка саломы. Ад яе ўжо вызвалены палеткі на плошчы амаль у пяць тысяч гектараў. У сцірты пакладзена каля сямі тысяч тон рулонаў саломы.
Частка саломы ідзе на ўгнаенні пад будучую сяўбу. Здробненая камбайнамі падчас уборкі саламяная маса адразу заштукоўваецца ў глебу. Дозы саламянага ўгнаення ўжо атрымалі больш чым паўтысячы гектараў будучых пасеваў. Актыўна прымяняюць такую тэхналогію ўгнаення палеткаў у КСУПах “Ленінскае”, “Марохараўскі” і “Бялёў”.
С. МІКАЛАЕЎ.