Шырыцца фронт будаўнічых работ
Будаўніцтва новага педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа распачалося ў вёсцы Хільчыцы. На цяперашні час на гэтым аб’екце закладваецца падмурак, работы вядуць спецыялісты арганізацыі “Палессебуд”.
Згодна праекта разам з вучэбным двухпавярховым корпусам педагагічнага комплексу будуць узведзены кацельня на мясцовых відах паліва, водазабор, пажарныя рэзервуары, іншыя камунікацыі, праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі, на якой раскінуцца стадыён, вучэбна-доследны ўчастак, сад. Таксама будаўнікі зробяць да школы добрыя пад’езды і стаянку для транспарту.
Педагагічны комплекс разлічаны на 144 навучэнцы і 24 выхаванцы дзіцячага садзіка. Як паведамілі ў камунальным унітарным прадпрыемстве “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Жыткавіцкага раёна”, пры ўмове бесперабойнага фінансавання аб’ект будаўнікамі будзе здадзены ў наступным годзе. Кошт будаўніцтва з улікам абсталявання складзе дванаццаць мільярдаў рублёў.
С. МІКАЛАЕЎ.