Чакаюць у госці калег
Прадстаўнікоў усіх працоўных калектываў газавай галіны вобласці чакаюць у госці 22 кастрычніка работнікі МВУ “Жыткавічыміжрайгаз”.
Збяруцца газавікі вобласці ў Жыткавічах з канкрэтнай мэтай, каб вызначыць лепшых работнікаў па дастаўцы балоннага газу насельніцтву ў конкурсе прафесійнага майстэрства.
Адзначым, што на базе МВУ “Жыткавічыміжрайгаз” не ўпершыню праводзяцца конкурсы прафмайстэрства абласнога ўзроўню. Таму калектыў прадпрыемства рыхтуецца не толькі годна прыняць сваіх калег з іншых раёнаў, але і аказаць ім высокую канкурэнцыю ў працоўным спаборніцтве.
C. МІКАЛАЕЎ.