Дбаюць пра кармы

КСУП “Агра-Прыпяць” — адна з дзвюх гаспадарак у нашым раёне, дзе вырошчваюць у гэтым годзе кармавыя караняплоды. Сёлета пад іх адведзена ў сельгаспрадпрыемстве 54 гектары. У гэтыя дні масава прыступілі да ўборкі такой каштоўнай кармавой культуры працаўнікі аддзялення “Азяраны” гаспадаркі.


Як сведчыць сярэдняя ўраджайнасць з убраных плошчаў, караняплоды могуць значна ўзбагаціць рацыёны грамадскага статка аддзялення сельгаспрадпрыемства падчас зімоўкі. Аддача кожнага ўбранага гектара буракоў зараз складае больш чым па семсот цэнтнераў. У бурты засыпана ўжо амаль дзве тысячы тон караняплодаў. І гэта не канчатковы вынік, бо кармавыя буракі мясцовым працаўнікам патрэбна яшчэ ўбраць на трэці плошчаў.


Дарэчы, у вышэйназваным аддзяленні сельгаспрадпрыемства сёлета маюць на зімоўку грамадскаму пагалоўю з травяністых кармоў толькі 2467 тон сена і 20800 тон сіласу, што выходзіць па 15,66 цэнтнера кармавой адзінкі ў разліку на адну ўмоўную галаву.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.