Медыкі не застануцца ўбаку
Актыўны ўдзел прымуць спецыялісты сістэмы аховы здароўя раёна ў акцыі “Пусть всегда будет мама, пусть всегда буду я”, якая прысвечана Дню маці.
У рамках акцыі медработнікі наведаюць працоўныя калектывы, установы адукацыі, культуры, дзе прачытаюць лекцыі, правядуць гутаркі, кансультацыі на тэмы, звязаныя са здароўем маці і дзяцей, а таксама аб карысці здаровага ладу жыцця і іншыя. Урачы акажуць дапамогу і ў падрыхтоўцы спецыяльных выстаў. Наведаюцца медыкі з прафілактычнымі мэтамі і ў недобранадзейныя сем’і. Усе мерапрыемствы ў рамках вышэйназванай акцыі пройдуць з 12 па 15 кастрычніка.
С. МІКАЛАЕЎ.