Рост за кошт верасня

Курс на цвёрдае выкананне планавых заданняў і прагнозных паказчыкаў, на тэхнічнае пераўзбраенне і змяншэнне складскіх запасаў гатовай прадукцыі, узяты кіраўніцтвам адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес”, дае свой плён.


Тут добра разумеюць, што ад зладжанай работы ўсяго калектыву, усіх служб і вытворчых падраздзяленняў залежыць сённяшні і заўтрашні дзень прадпрыемства. Важна з’яднаць людзей, разам шукаць выхад са складаных сітуацый. Бо гэта — аснова любой антыкрызіснай стратэгіі.


І пра тое, што акцыянернае таварыства знаходзіцца на правільным шляху, сведчаць вытворчыя паказчыкі верасня. Так, выкананы планавы паказчык па нарыхтоўцы драўніны. Замест 9 тысяч кубічных метраў яе было вывезена 9358 кубічных метраў — 104 працэнты да плана і 104,6 працэнта да верасня 2008 года. На 118,3 працэнта выкананы план выпуску піламатэрыялаў. Спажывецкіх тавараў тут планавалася выпусціць на 58 мільёнаў рублёў, а фактычна было выпушчана на 73 мільёны. А гэта 125,8 працэнта да плана і 143,1 працэнта да леташняга ўзроўню. Замест планавых 925 мільёнаў рублёў таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах было выпушчана на 943 мільёны рублёў.


А за 9 месяцаў года тавараў народнага спажывання было выпушчана на 484 мільёны рублёў замест планавых 442 мільёнаў рублёў, што складае 109,5 працэнта да планавай лічбы і 123,8 працэнта да 3 кварталаў мінулага года.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.