Снарад абясшкодзілі
Вялікая Айчынная вайна зноў нагадала аб сабе. На гэты раз яе след праявіўся ў вёсцы Калінаўка Людзяневіцкага сельскага Савета.
Аб небяспечнай знаходцы, 75-міліметровым снарадзе, у кампетэнтныя органы паведаміў зборшчык металалому, які і знайшоў выбуховы прадмет. Выкліканыя сапёры абясшкодзілі снарад. Гэта другі выпадак, калі ў раёне знаходяць боепрыпасы часоў вайны. Летам мінамётную міну абясшкодзілі ля вёскі Крэмнае.
С. БЕЛКА.