Запрашаюць новыя гурткі

У новым навучальным годзе раённы Дом дзіцячай творчасці значна пашырыў кола заняткаў і накірункаў сваёй дзейнасці для хлопчыкаў і дзяўчынак.


Як паведаміла нам дырэктар гэтай установы Святлана Друк, акрамя традыцыйных — саломапляцення, мяккай і глінянай цацкі, тэатральнага накірунку і іншых — з 1 верасня бягучага года дабавіліся і новыя: заняткі габеленам, фларыстыкай, бацікам, народны танцавальны і эстрадны гурткі. На базе 4 дзіцячых садкоў працуюць гурткі народнага танца, лялечны, фларыстыкі, у сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 3 райцэнтра — гурток па дэкаратыўнай апрацоўцы драўніны.


У аграгарадках вёсак Кольна і Людзяневічы ў новым навучальным годзе будуць працаваць адпаведна вакальна-харэаграфічны і гурток мастацкай вышыўкі.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.