Маміна свята прайшло ў вёсцы
Нядаўна ў нашай вёсцы прайшло цудоўнае свята, прысвечанае жанчыне-маці. Свята адкрыла дырэктар Перароўскай базавай школы І.С. Дарафей, якая прывітала ўсіх прысутных матуль, бабуль, пажадала ім здароўя, поспехаў, доўгіх гадоў жыцця.
Маці — гэтае ганаровае званне жанчыны, якая робіць ўсё для сваіх дзяцей. На жаль, здараецца такое, калі за самаахвярнасць маці не ўсе ўдзячны дзеці.
Святочную праграму адкрылівучаніцы школы Наталля Герман і Насця Анішчонак. А як хораша выканаў песню пра маці Андрэй Швец. Праграму свята прадоўжылі работнікі школы і СДК. Хораша для ўсіх спявалі Алена Саскевіч і Сяргей Мінчук, выканалі прыпеўкі Артур Мінчук, Сяргей Мешчанка пад акампанемент баяніста Рыгора Рыгоравіча Голаса. Шмат апладысментаў выпала і дзіяне Бамбіза, Віці Санцу і самым малодшым выканаўцам Алегу Саскевічу і Дзіме Голаду.
Пасля заканчэння канцэрта дзеткі Перароўскай базавай школы падарылі жывыя кветкі ўсім, хто прысутнічаў на свяце.
Вечар адбыўся на славу, дзякуючы старанням дырэктара школы Іны Сцяпанаўны Дарафей і мастацкага кіраўніка СДК Алены Мікалаеўны Саскевіч.
К. ЗАБЕЛІЧ, в. Перарроў.