Па ініцыятыве даверанай асобы
Лідзія Кудзелька, давераная асоба Ленінскага сельвыканкама ў Грычынавічах, — чалавек актыўны. Не адна добрая справа ў вёсцы зроблена па яе ініцыятыве.
На цяперашні час гэтая жанчына арганізавала аднавяскоўцаў, каб абгарадзіць вясковыя могілкі. Сабрала з жыхароў грошы, закупіла агароджу, з апошнім дапамог Васіль Пракаповіч, арганізавала людзей на працу. Вынік гэтых старанняў і сумесных намаганняў — вакол могілак пастаўлена новая агароджа. Не засталіся ў баку ў гэтай грамадскай справе і мясцовая ўлада, і мясцовыя арганізацыі, якія дапамаглі вяскоўцам матэрыяламі і рабочымі рукамі.
С. МІКАЛАЕЎ.