Жылля становіцца больш
Радуюць вока новабудоўлі як у райцэнтры, так і на перыферыі. Дастаткова толькі наведаць мікрараён Азёрны горада Жыткавічы, каб пераканацца, якімі шпаркімі тэмпамі ўзводзіцца жыллё для людзей на былой пустцы.
А ў цэлым за 10 месяцаў года яго пабудавана 10 тысяч 128 квадратных метраў, у тым ліку кааператывамі індывідуальных забудоўшчыкаў 2498 квадратных метраў у райцэнтры, 30 домікаў на сяле агульнай плошчай 2251 квадратны метр, 2 дамы для мнагадзетных сямей у Тураве. 5103 квадратныя метры займае індывідуальнае жыллё.
С. АДАМАЎ.