Захворваемасць зніжаецца
У населеных пунктах Жыткаўшчыны стабілізуецца сітуацыя на вострыя распіраторныя вірусныя інфекцыі, — паведамілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. У апошнія дні колькасць людзей, захварэўшых на ВРВІ знізілася ў параўнанні з пікавым перыядам у тры разы.
У сувязі з паляпшэннем становішча прынята рашэнне аб аднаўленні школьных заняткаў у навучальных установах раёна. Перад іх пачаткам у школах у адпаведнасці з загадам галоўнага санітарнага ўрача раёна павінны быць праведзены прафілактычныя і супраць эпідэмічныя мерапрыемствы: дэзінфекцыя ў памяшканнях, наладжаны кантроль за станам здароўя дзяцей, каб не дапусціць распаўсюджвання інфекцый у вучэбных калектывах.
С.МІКАЛАЕЎ.