Будучыня – за маладымі
У мінулую сераду ў раённым Доме культуры адбылося надзвычай цікавае мерапрыемства –- сустрэча кіраўніцтва Жыткавіцкага раёна з маладымі спецыялістамі.
Да іх -– будучыні Жыткаўшчыны -– са словамі прывітання звярнуўся старшыня райвыканкама Мікалай Какора. Перад маладымі спецыялістамі выступілі прадстаўнікі розных структур, адказныя за рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў рэгіёне. Маладыя людзі мелі магчымасць атрымаць усе адказы на хвалюючыя іх пытанні, даведаліся шмат цікавага пра раён, у якім працуюць і наладжваюць жыццё.
С. МІКАЛАЕЎ.