Вызначаны лепшыя сядзібы

Належнае старанне і выдумку праявілі па добраўпарадкаванню і ўпрыгожванню сваіх сядзіб Аляксандр Наумовіч, Ніна Царыкевіч, Таццяна Емяльянава і Ула-дзімір Шэўчык, гаспадары з Мілевіцкага сельскага Савета.


Мноства кветак, самыя разнастайныя малыя архітэктурныя формы і многае іншае ператварылі падворкі гэтых вяскоўцаў у сапраўднае казачнае чароўнае царства. Гэтая работа вяскоўцаў не засталася не заўважанай кіраўніцтвам мясцовага сельсавета. Усе яны занялі высокія месцы ў сёлетнім конкурсе на лепшы падворак, які ўжо трэці год праводзіцца сельвыканкамам у населеных пунктах Савета. Дарэчы, цікавасць у мясцовага насельніцтва да гэтага мерапрыемства расце. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел паўтара дзясятка гаспадароў. Гэта значыць, што больш вясковых сядзіб стане прыгажэйшымі і прывабнейшымі.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.