Зорны час зялёных прыгажунь

Працягваюцца ёлачныя кірмашы ў нашым раёне, падчас якіх Жыткавіцкі лясгас плануе прадаць насельніцтву і прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам каля адной тысячы зялёных прыгажунь. Для параўнання скажам, што мінулай зімою іх было рэалізавана каля 700 штук.


Асноўнымі пастаўшчыкамі ёлак усім жадаючым на Жыткаўшчыне застаюцца Хвойкаўскае, Мілевіцкае, Беразняцкае і Людзяневіцкае лясніцтвы. Пераважную большасць лясных каралеў мяркуецца прадаць праз гандлёвую сетку, але непасрэдна ў лясгас звяртаюцца кіраўнікі школ, клубаў, Дамоў культуры.


Разам з продажам работнікі лясной гаспадаркі праводзяць мерапрыемствы з мэтай папярэджання незаконных высечак ёлак. Дарэчы, за адно незаконна ссечанае навагодняе дрэва ў бягучым годзе парушальнікам давядзецца заплаціць як мінімум 353 тысячы рублёў. А высечка або пашкоджанне драўніна-кустарнікавай расліннасці ў лясах першай групы ляснога фонда штрафуюцца ў памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў. Індывідуальныя прадпрымальнікі ў гэтым выпадку заплацяць ад 20 да 200 базавых велічыняў. Так што лепей набыць ёлачку законным шляхам.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.