Дапамога ветэранам – справа не другарадная
У пачатку снежня бягучага года прайшоў сход членаў ветэранскай арганізацыі ДЛГУ “Жыткавіцкі лясгас”. Прайшло яно на высокім арганізацыйным узроўні.
Першай перад прысутнымі выступіла лідэр ветэранскай арганізацыі Л. Раковіч, якая паведаміла пра ветэранскія справы, пра ўзаемадзеянне ветэранскай арганізацыі з кіраўніцтвам лясгаса і аб тым, якую ўвагу ўдзяляе прадпрыемства ветэранам вайны і працы. Дарэчы, па просьбе апошніх праводзіцца рамонт дамоў, аказваецца дапамога ў набыцці лекаў, выдзяляюцца сродкі для паездкі ў санаторыі, дамы адпачынку, лясгас наведвае ветэранаў на даму і ў бальніцы.
Увогуле, у мінулым годзе ў калектыўны дагавор унесены раздзел, дзе прыдугледжаны пункт аб клопаце пра ветэранаў. Разработана шкала ўзнагароды ветэранаў у залежнасці ад узросту і адпрацаванага на прадпрыемстве часу.
Кожны год пенсіянеры пры падтрымцы лясгаса выязджаюць на экскурсіі. У гэтым годзе пабывалі ў Мазыры.
У цэлым, у бягучым годзе ДЛГУ “Жыткавіцкі лясгас” выдзяліў больш за дзесяць мільёнаў рублёў для таго, каб кіпелі ветэранскія справы. І за гэта ад імя ветэранаў вялікае дзякуй і кіраўніцтву прадпрыемства, і індывідуальнаму прадпрымальніку Г. С. Шакаляну (за дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў).
Л. РАКОВІЧ, старшыня ветэранскай арганізацыі ДЛГУ “Жыткавіцкі лясгас”.