Час якасці
Кожная чацвёртая тона малака, што прадаецца зараз гаспадаркамі раёна перапрацоўшчыкам, залічваецца гатункам “экстра”.
У агульным штодзённым аб’ёме рэалізацыі малака, які складае больш пяцідзесяці тон, на гатунак “экстра” прыпадае пятнаццаць. Асабліва плённа ў гэтым плане працуюць акцыянернае таварыства “Тураўшчына” і камунальнае сельгаспрадпарыемства “Коленскае”.
Палепшылі якасныя паказчыкі малака і ў іншых гаспадарках. Таму цяпер на малаказаводы з ферм пастаўляецца малако не ніжэй вышэйшага гатунку.
С. МІКАЛАЕЎ.