Дадому — з дыпломамі
У Гомелі прайшла ХІ абласная спартакіяда-конкурс кіруючых работнікаў органаў улады. У ёй брала ўдзел і каманда Жыткавіцкага райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, якая досыць паспяхова выступіла як у камандным, так і асабістым заліку.
Дадому жыткаўчане вярнуліся з чатырма дыпломамі другой ступені. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Атліванаў узнагароджаны за другое месца ў спаборніцтве па стральбе з пнеўматычнага пісталета, а намеснік начальніка аддзела па эканоміцы Дзмітрый Лабко заняў такое ж месца ў спаборніцтве па настольнаму тэнісу. Другое месца сярод усіх каманд вобласці прысуджана жыткаўчанам і ў намінацыі «Лепшая канцэртная праграма». Дыпломам другой ступені адзначана лепшая харэаграфія каманды кіруючых работнікаў райвыканкама.
Ул. инф.
НА ЗДЫМКУ: выступае вакальны ансамбль дзяржслужачых райвыканкама.