Плён працы малаказборшчыка
Плённым быў мінулы год для малаказборшчыка-прадпрымальніка з Людзяневіцкага сельсавета Васіля Баліча. Ім закуплена летась у насельніцтва 326 тон малака.
Вобразна кажучы, не збаўляе абаротаў у сваёй дзейнасці прадпрымальнік і ў гэтым годзе. На цяперашні час ім на абслугоўваемай тэрыторыі з прыватных падворкаў закупляецца амаль па 600 літраў малака. І гэта нягледзячы на тое, што на падворках зменшылася пагалоўе кароў. Відавочна, што ў малаказборшчыка ёсць усе падставы, каб палепшыць сваё мінулагодняе працоўнае дасягненне. Ужо ў гэтым годзе малаказборшчыкам у разліку на адну прыватную карову закуплена амаль 80 кілаграмаў малака супраць 73 мінулагодніх.
Ул.інф.