Радасць дзецям

Чарговае дабрачыннае мерапрыемства праведзена нядаўна супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яго ўдзельнікамі сталі дзеці з малазабяспечаных і нядобранадзейных сем’яў, а таксама іх бацькі.


Напачатку мерапрыемства перад прысутнымі выступіў юрыст цэнтра Мікалай Жураўлевіч, які падрабязна спыніўся на асноўных палажэннях Дэкрэтаў Прэзідэнта, якія тычацца абароны дзяцей у нядобранадзейных сем’ях. А потым для рабят была арганізавана забаўляльна-гульнявая праграма. З вялікім задавальненнем рабяты паўдзельнічалі ў розных конкурсах, паспявалі і патанчылі. Паглядзелі яны і прапанаваны мультфільм на калядную тэматыку. Пераможцам былі ўручаны прызы.


Ніхто на гэтым свяце з дзяцей не застаўся без падарункаў. Аб гэтым паклапаціліся супрацоўнікі цэнтра. Прайшоўшае мерапрыемства ў чарговы раз засведчыла, што ў нашай краіне ні адно дзіця не павінна заставацца без увагі і клопату дарослых, адчуваць ад іх пяшчоту і дабрыню.


С.МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.