Селі за парты спецыялісты

Павышэннем свайго адукацыйнага ўзроўню на цяперашні час заняты 24 спецыялісты, якія працуюць у сельгаспрадпрыемствах раёна. Усе яны сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю нашай краіны. Сем спецыялістаў з гаспадарак селі за парты зусім нядаўна.


Значная работа ў раёне праводзіцца па павышэнню кваліфікацыі спецыялістаў аграпрамысловага комплексу і праз арганізацыю кароткатэрміновай вучобы на базе вядучых сельскагаспадарчых ВНУ і Гомельскага цэнтра па павышэнню кваліфікацыі. З пачатку бягучага года такую вучобу прайшлі 18 спецыялістаў гаспадарак. Чакаецца, што сёлета сваю кваліфікацыю павысяць каля ста спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў. Гэта амаль палова ад агульнай колькасці.


Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.