Упэўненая перамога гаспадароў
Значнай падзеяй у спартыўным жыцці раёна стала правядзенне ў мінулыя выхадныя пятнаццатага турніру па гіравому спорту сярод юнакоў ”Кубак Палесся”. Прайшло мерапрыемства ў спартыўнай зале САШ №3 райцэнтра.
Гасцінна прывіталі арганізатары турніру яго ўдзельнікаў і гасцей падчас цырымоніі адкрыцця. Далей пачалося змаганне за першынство, якое аспрэчвалі дванаццаць каманд з розных гарадоў Беларусі і Расіі. І на гэтым турніры сваё майстэрства ў чарговы раз прадэманстравалі выхаванцы ДЮСШ “Матор”, якія і заваявалі галоўны трафей “Кубак Палесся”. Прызёрамі турніру сталі каманды г. Узда і Смаленскай вобласці. Варта адзначыць і тое, што сёлетнія спаборніцтвы юныя гіравікі прысвяцілі знамянальнай даце — 65-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
С. МІКАЛАЕЎ.