За кожным зваротам – чалавек
Два пытанні былі вынесены на чарговае пасяджэнне выканкама Рычоўскага сельсавета: аб зваротах грамадзян у 2009 годзе і пра стан воінскага ўліку.
Па першаму з іх выступіла сакратар Савета Кацярына Міхальчанка. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што пісьмовых зваротаў паступіла 30, а ў вуснай форме — 184. А разам з выдадзенымі даведкамі трэба было задаволіць 1608 запатрабаванняў. Яно і не дзіўна, бо мясцовы сельсавет — адзін з буйнейшых у нашым раёне, у 7 вёсках якога жыве 1844 чалавекі.
З падрабязнай інфармацыяй па другому пытанню выступіў спецыяліст Савета Аляксандр Бічка.
С. ВІЛЬЧЫК.