Няма пытанняў другарадных
Надзённыя пытанні былі разгледжаны на нядаўнім пасяджэнні сельскага выканаўчага камітэта Марохараўскага Савета.
Члены сельвыканкама прааналізавалі сітуацыю па гатоўнасці мясцовых сельгаспрадпрыемстваў да веснавых палявых работ, па арганізацыі дапамогі ветэранам вайны і пажылым людзям. Не абмінулі і пытанне, звязанае з арганізацыяй работы па добраўпарадкаванню населеных пунктаў. Як зазначыў Генадзь Леська, старшыня сельсавета, па ўсіх вынесеных пытаннях вядзецца мэтанакіраваная праца, бо для прадстаўнікоў вясковай улады няма пытанняў другарадных, калі гэта тычыцца паляпшэння жыццядзейнасці людзей, асабліва, ветэранаў і пажылых. Таму для гэтага, па словах кіраўніка, павінны быць прыкладзены намаганні ўсіх: і мясцовай улады, і работнікаў вытворчай і сацыяльнай сферы. Менавіта стаўка на сумесныя намаганні апраўдвае сябе: у Марохараўскім сельсавеце да кожнага ветэрана праяўляецца належны клопат.
С. МІКАЛАЕЎ.