Першы тур конкурса

У Жыткавіцкім раённым Доме дзіцячай творчасці быў праведзены агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Мэта гэтага мерапрыемства — актывізацыя прафілактычнай работы па папярэджванні гібелі і траўматызма людзей у час пажараў і другіх надзвычайных сітуацый, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем прафілактыкі надзвычайных сітуацый сярод дзяцей і моладзі, выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей.


Конкурс, у якім прынялі ўдзел 15 устаноў адукацыі раёна, праходзіў у наступных намінацыях: малюнак, плакат, выраб, мадэль тэхнікі МЧС, мяккая цацка, фатаграфія, верш, сачыненне, апавяданне. Конкурс праводзіцца ў тры туры. Другі, абласны, пройдзе ў Гомелі да 31 сакавіка, рэспубліканскі, заключны, у Мінску да 20 красавіка.


Па выніках першага тура лепшыя работы адпраўлены на абласны конкурс. У першых дзвюх намінацыях гэта малюнак вучаніцы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №3 г. Жыткавічы Вольгі Цырыбка “Жыць або гарэць — усё ў тваіх руках” і плакат вучаніцы гэтай школы Дар’і Таргонскай “Дзіцё і запалкі — чакай бяды”. Лепшай была фатаграфія Вольгі Кавальчук з Жыткавіцкай сярэдняй школы №1. На абласны конкурс прадстаўлены таксама мяккая цацка Маргарыты Загвоздкінай, мадэль тэхнікі МЧС Анастасіі Пяшэвіч, выраб Таццяны Ярмош, верш Яніны Гудкоўскай і сачыненне Таццяны Карась.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.