Святочны агеньчык для пажылых
Напярэдадні Дня жанчын работнікі аддзела культуры наведалі ў райцэнтры бальніцу сястрынскага догляду, дзе іх сардэчна прымаў калектыў на чале з Нінай Махнач.
Дзякуючы спонсарскай дапамозе прадпрымальніцы Жанны Ярмош тут быў арганізаваны салодкі стол і наладжаны святочны агеньчык — сапраўднае свята для пажылых, знямоглых людзей. І
нспектар групы прапаганды і навучання Жыткавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аркадзь Лагун уручыў Ніне Іванаўне Махнач і яе калектыву кветкі, а бібліятэкар цэнтральнай бібліятэкі Таццяна Калабіна — кніжкі. Задаволеныя засталіся жанчыны і дадзеным для іх канцэртам.