Тыдзень роднай мовы

Першыя дні сакавіка ў Тураўскай САШ №1 былі прысвечаны беларускай мове. Шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў прайшло за гэты перыяд.


У мностве конкурсаў вучні стараліся праявіць сябе з лепшага боку. Адкрыўся тыдзень роднай мовы канцэртам. Падчас яго выявілася, як многа таленавітых і здольных дзяцей вучыцца ў нашай школе. З задавальненнем вучні прымалі ўдзел і ў іншых мерапрыемствах. Вынікі Тыдня падвялі ў суботу і яны вельмі парадавалі настаўнікаў і рабят. Шмат пастаралася для гэтага настаўніца беларускай мовы Жанна Русая, якая і была арганізатарам гэтага вялікага школьнага свята. Таксама адчувальную дапамогу аказалі работнікі Тураўскага Дома культуры. Мая думка, што такія мерапрыемствы патрэбна праводзіць часцей, каб выхоўваць у рабят самыя светлыя пачуцці любові і павагі да роднага краю, яго культурным традыцыям, а таксама мове.


А. СУБАТ, вучаніца 11 класа САШ №1, г.Тураў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.