Усе казкі ў госці да нас

У шосты дзень Людзяневіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа радасна вітала сваіх вучняў. Вось яны, гарэзы-чацвёртакласнікі і трэцякласнікі, спяшаліся на чарговае мерапрыемства.


27 лютага іх сустракалі бібліятэкар і педагог-арганізатар на гульню-віктарыну “Усе казкі ў госці да нас”. Забаўляльнае мерапрыемства было распрацавана з улікам асноўных напрамкаў выхаваўчай работы, якая праводзіцца ў шосты дзень. На гэтым мерапрыемстве дзеці завочна падарожнічалі па розных станцыях: “У госці да мудрай кнігі”, “Хто мы і адкуль”, “Складзі і прачытай”, “Бюро знаходак” і іншыя. Дзеці не толькі паказалі сябе як знатакі казак, але і актыўна прымалі ўдзел у хвілінках-адпачынках: спявалі дзіцячыя песні і пераапраналіся ў казачных герояў. Па выніках удзелу ў гульне-віктарыне самыя лепшыя вучні былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі. Дзеці былі задаволены мерапрыемствам, а мы — яшчэ больш, таму што кожнае мерапрыемства збліжае вучняў, дае магчымасць раскрываць і развіваць іх таленты.


А. КАСЦЯНКА, бібліятэкар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.