НЕСПАКОЙНАЕ СЭРЦА ГАННЫ ЛОЙ
Чарговая сустрэча з песеннай творчасцю гераіні гэтага нарыса адбылася літаральна мінулым нядзельным надвячоркам. У вёсцы Бялёў, з якой мяне парадніў лёс, маім землякам зрабіў выдатны канцэртны падарунак народны ансамбль народнай песні “Сваты” раённага цэнтра фальклору. І як заўсёды на сцэне была яна — душа выдатнага калектыву: вось — спявае разам з усімі, вось — іграе ролю прытворна хворай бабулі ў сцэнцы, а вось пад акампанемент Васіля Каральца сольна заводзіць: “Гэй, мой конік вараны!..”, “Играй, гормонь, гормошка милая…”
Read more