І гандаль, і песні

У Светлагорску прайшоў вялікі кірмаш па продажу сажалкавай рыбы.


Удзел у ім прынялі шматлікія рыбгасы нашай рэспублікі, што ўваходзяць у Дэпартамент па меліярацыі і воднай гаспадарцы Мінсельгасхарчу. Адказным за гэтае мерапрыемства было адкрытае акцыянернае таварыства “Рыбгас “Чырвоная Зорка”, якое даўно ўзначальвае Сяргей Піліпенка.


Жыткавіцкія рыбаводы прыехалі ў Светлагорск разам са сваімі артыстамі — гуртам “Жытніца” і эстраднай студыяй гарадскога цэнтра культуры. І цэлыя дзве гадзіны самадзейныя артысты з Жыткавічаў трымалі ў палоне шматлікіх слухачоў на цэнтральнай плошчы Светлагорска. У праграме былі народныя, эстрадныя нумары, беларускія, рускія, цыганскія песні. Гандаль ішоў бойка, не змаўкалі песні, і жыхары Светлагорска шчыра дзякавалі гасцям і прасілі прыязджаць найчасцей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.