Каб з небам ніва гаманіла
Віталю Ханеню, механізатару КСУПа “Людзяневічы”, падчас сёлетняй пасяўной даручаны важны і адказны ўчастак работы. Ен павінен пасеяць у гаспадарцы кукурузу. Сёлета пад гэтую культуры адведзены даволі значныя плошчы — тысяча гектараў. Нягледзячы на малады ўзрост Віталя, кіраўніцтва гаспадаркі ўпэўнена, што з пастаўленай задачай ён справіцца паспяхова.
Пацверджанне таму год мінулы, калі гэты механізатар таксама плённа спрацаваў на сяўбе кукурузы. Ды і вучоба, якая праведзена ў сельгаспрадпрыемстве менавіта па тэме сяўбы кукурузы, таксама дапаможа хлопцу і яго калегам механізатарам з іншых сельгаспрадпрыемстваў вынікова і граматна спрацаваць на кукурузным палетку. У гэтым годзе кукурузе надаецца вялікае значэнне як культуры, што з’яўляецца асновай кармавой базы для грамадскага статка на будучую зімоўку. Яе пасевы павялічаны амаль да сямі тысяч гектараў, і, як зазначалася падчас вучобы кіраўніком раёна Мікалаем Какорам, выконваючым абавязкі начальніка райсельгасхарчу Аляксандрам Наўныка, галоўным аграномам упраўлення Віктарам Раковічам, магчыма сеяць культуру прыйдзецца на яшчэ большай плошчы, каб кампенсаваць тыя страты на пасевах, што нанеслі маразы зімой, і якія патрэбна перасеяць, каб быць з кармамі і кукурузным зернем. Больш двух тысяч гектараў кукурузы будзе вырошчвацца для гэтай мэты. Таму асноўная ўвага прысутных на вучобе кіраўнікоў, аграномаў, інжынераў, механізатараў была скіравана на тэхналагічныя прыёмы вырошчвання культуры. Былі паказаны асноўныя рэгуліроўкі кукурузнай сеялкі, асноўныя агратэхнічныя прыёмы. Што гэта патрэбна, паказаў вопыт мінулых гадоў, калі ў шэрагу гаспадарак было дапушчана нямала пралікаў, і не ўдалося атрымаць важкай аддачы на кукурузным палетку. Таму, каб не дапусціць іх у гэтым годзе, і паказвалі прадстаўнікам гаспадарак: як правільна падрыхтаваць поле, якія ўгнаенні і з большай аддачай выкарыстоўваць, колькі патрэбна насення пакласці ў глебу ў адзін радок, забяспечыць шырыню і глыбіню заштукоўвання насення і іншае. Дакладнае выкананне гэтых тэхналагічных патрабаванняў і дазволіць атрымаць запланаваную аддачу, тады і трывалая кармавая база для жывёлагадоўлі будзе.
Работы па сяўбе кукурузы ўжо пачаты. Па стану на 26 красавіка пасеяна гэтая культура на плошчы 599 гектараў.
С. БЕЛКА.